Хрол і Лаўр — конскае свята
|
|
Флор, Лаўр і архангел Міхаіл
|
Тып
|
народна-хрысціянскі
|
інакш
|
Арабінавы дзень і ноч, Конскае свята, Капыты
|
Значэнне
|
канчатак палявых работ, адпачынак і ўвага коням
|
Адзначаецца
|
праваслаўнымі хрысціянамі, славянамі
|
Дата
|
18 (31) жніўня
|
Святкаванне
|
конныя спаборніцтвы паміж вёскамі
|
Хрол і Лаўр — конскае свята — беларускае народнае свята, якое адзначаецца 18 (31) жніўня. Заступнікі коней Флор і Лаўр не загадваюць у гэты дзень у полі араць.
Іншыя назвы дня
Арабінавы дзень і ноч, Конскае свята, Капыты, Варавіты дзень, Рабiнавая ноч, Гарабінава ноч, Храл і Ягор’е.
Славянскія звычаі
У гэты дзень коням надавалі асаблівую ўвагу: на іх не працавалі, не запрагалі іх, не путалі. Жанчыны пяклі аладкі і называлі іх капытамі. У асобных вёсках дзень Флора і Лаўра лічыўся прысвяткам пастухоў.
Здаралася, што жанчынам нельга было ткаць. «На Храла і Ягор’я не ткуць і не пашуць», — казалі беларусы на Смаленшчыне.
Прымаўкі і прыкметы
На Храла і Ягор’я не ткуць і не пашуць. Флор і Лавер — канчай пасеў жыта (рус.).
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі