У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Ходцы.
Хо́дцы, Любач — возера ў Беларусі ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнагосніца. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад горада Сянно каля вёсак Ходцы і Горныя Ходцы.
Плошча паверхні возера складае 0,53 км². Даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 7,2 м. Даўжыня берагавой лініі 4,4 км.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая поўначы на поўдзень і кладаецца з двух плёсаў. Найбольш глыбокім з'яўляецца паўднёвы плёс. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 15—18 м на ўсходзе і стромкія вышынёй да 25 м на захадзе. Берагавая лінія звілістая. Берагі маюць вышыню 0,2—0,3 м на ўсходзе, на захадзе берагі зліваюцца са схіламі катлавіны.
Мелкаводдзе пясчанае, на глыбіні дно возера выслана глеем.
Возера слабапраточнае. Упадае ручай з возера Ліпна і выцякае ручай у возера Тросна. Возера зарастае ўздоўж берагоў (трыснёг, гарлачыкі, чарот, рдзест).
Каля возера праходзіць аўтамабільная дарога Р25 (Віцебск—Сянно).
Гл. таксама
Літаратура
- Куловіч М. М. Ходцы. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 15. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі