Хасэ Манастэрыа Ітуартэ |
---|
ісп.: José Monasterio Ituarte |
Дата нараджэння |
2 красавіка 1882(1882-04-02)[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
5 снежня 1952(1952-12-05) (70 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
|
Званне |
генерал-лейтэнант[d] |
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і званні |
|
Хасэ Манастэрыа Ітуартэ (ісп.: José Monasterio Ituarte; 1882 — 1952) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант. Удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
У лютым 1938 года падчас Тэруэльскай аперацыі ўзначаліў апошнюю вядомую ў гісторыі кавалерыйскую атаку.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1882 годзе[3]. У арміі з 1904 года. Служыў у кавалерыі і ўдзельнічаў у Рыфскай вайне ў Марока. У 1935 годзе прызначаны памочнікам ваеннага міністра Хасэ Марыя Хіль-Роблеса[4]. У 1936 годзе далучыўся да змовы супраць урада Народнага Фронту, якая прывяла да грамадзянскай вайны ў Іспаніі[5].
Напярэдні прызначаны камандзірам кавалерыйскага палка «Кастыльехас»[6], які базаваўся ў Сарагосе. З пачаткам ліпеньскага паўстання падняў бунт у сваім падраздзяленні і далучыўся да фракцыі нацыяналістаў. Восенню прыме ўдзел у бітве за Мадрыд[7], дзе будзе кіраваць адной з брыгад узмоцненай Мадрыдскай дывізіі[8]. Пазней узначаліў 1-ю кавалерыйскую дывізію, якой будзе камандаваць на працягу ўсёй вайны.
Манастэрыа сыграў прыкметную ролю ў разгроме рэспубліканскіх сіл на рацэ Альфамбра (гл. Бітва пры Альфамбры) пад Тэруэлем ў лютым 1938 года, дзе ўзначаліў апошняю ў ваеннай гісторыі кавалерыйскую атаку[9][10]. Вясной таго ж года ўдзельнічаў у разгроме Арагонскай групоўкі праціўніка[11].
Пасля вайны даслужыўся да звання генерал-лейтэнанта і быў прызначаны генерал-капітанам першай V ваеннай акругі (Сарагоса), а затым і III (Валенсія). Вядомы як адзін з апазіцыянераў рэжыму фалангістаў і прыхільнікаў аднаўлення манархіі[12].
Памёр у 1952 годзе.
Узнагароды
- Вялікі крыж ордэна Святога Лазара Іерусалімскага (1940 г.)
- Вялікі крыж ордэна Сан-Эрменехільда (1942 г.)[13]
- Вялікі крыж (з белым знакам) ордэна «За баявыя заслугі» (1945 г.)[14]
Зноскі
- ↑ http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/SDocum/ArchCon/SDHistoDipu/SDBuscHisDip?_piref73_1340033_73_1340032_1340032.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXDSP.fmt&DOCS=1-1&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&QUERY=%28JOS%C3%A9+MONASTERIO+ITUARTE%29.DIPU. Праверана 22 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=1-1&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%2874410%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ Romero Salvadó, 2013, p. 217
- ↑ Casanova y Gil Andrés, 2014, p. 142
- ↑ Casanova y Gil Andrés, 2014, p. 156
- ↑ Cabanellas, 1973, p. 421
- ↑ Thomas, 1976, pp. 466-471
- ↑ VV.AA., 1990, p. 434
- ↑ Romero Salvadó, 2013, pp. 217-218
- ↑ Thomas, 1976, p. 852
- ↑ Maldonado, 2007, p. 369
- ↑ Heine, 1983, p. 260
- ↑ https://www.boe.es/datos/pdfs/BOE//1942/016/A00361-00362.pdf
- ↑ https://www.boe.es/datos/pdfs/BOE//1945/114/A03257-03257.pdf
Літаратура
- Aguilar, Mariano (1999). El ejército español durante el franquismo. Madrid: Ediciones Akal. ISBN 84-460-0962-1999 |isbn= incorrecto (ayuda).
- Aróstegui, Julio (2006). Por qué el 18 de julio… Y después. Barcelona: Flor del Viento Ediciones. ISBN 84-96495-13-2.
- Cabanellas, Guillermo (1973). La guerra de los mil días: nacimiento, vida y muerte de la II República Española II. Grijalbo.
- Casanova, Julián; Gil Andrés, Carlos (2014) [2009]. Twentieth-Century Spain: A History. Cambridge University Press. ISBN 978-1-107-01696-5.
- Fernández Cuadrado, Manuel. «Guerra y unificación: la intervención militar del carlismo en la guerra civil española, 1936-1939». Historia 16. ISSN 0210-6353.
- Heine, Hartmut (1983). La oposición política al franquismo. De 1939 a 1952. Barcelona: Crítica. ISBN 84-7423-198-1.
- Maldonado, José M.ª (2007). El frente de Aragón. La Guerra Civil en Aragón (1936–1938). Mira Editores. ISBN 978-84-8465-237-3.
- Romero Salvadó, Francisco J. (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War. Scarecrow Press. ISBN 978-0-8108-8009-2.
- Thomas, Hugh (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Barcelona: Círculo de Lectores. ISBN 9788497598323.
- VV.AA. (1990). Historia general de España y América XVII. La segunda república y la guerra civil. Madrid: Ediciones Rialp.
Спасылкі