Утвораны 2 снежня 1961 года ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Кукліцкага і Лаўрынавіцкага сельсаветаў[1]. 15 лістапада 1971 года скасавана вёска Навікі (злілася з вёскай Ханявічы)[2]. У 1977 годзе ў склад Навадворскага сельсавета перададзена вёска Корнадзь[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1471 чалавек[4], з іх 93,2 % — беларусы, 5,2 % — палякі, 1,2 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 1005 чалавек[6].
Зноскі
↑Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
↑Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.