Фіялка сабачая[1], Браткі лесавыя[2] (Víola canína) — шматгадовая травяністая расліна роду фіялка сямейства фіялкавыя.
Назва
Фіялка сабачая, парушэнец мужчынскі, уражнік[3], падцернік[4], раннік, уразнік[5], браткі сабачныя[6], сярдзечнік[4].
Батанічнае апісанне
Мнагалетнік вышынёй 5-15 см з тонкім, кароткім галінастым карэнішчам. Сцёблы без прыкаранёвых разетак, шматлікія (5-12), узыходзячыя, утвараюць дзярноўнікі. Уся расліна голая або крыху валасістая.
Сцябловае лісце чаргавальнае, з хвосцікам, роўнымі па даўжыні ліставымі пласцінкамі, голыя або каля асновы трохі пушыстыя. Форма лісця ад яйкападобнай да ланцэтнай, ліставыя пласцінкі — дробныя (1-1,5 см). Прылісткі сярэдняга сцябловага лісця ланцэтныя.
Кветак на адным сцябле некалькі, яны размешчаны па адной на доўгіх пазушных кветаножках. Кветкі 5-пялёсткавыя, абодваполыя, няправільныя, 15-18 мм даўжыні, светла-сінія. Тычачак 5.
Квітнее ў маі-чэрвені, часам паўторна ў канцы лета.
Падвіды
Класіфікацыя
Таксанамія
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ а б Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Viola montana