Фіялка апушаная

Фіялка апушаная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Viola hirta L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  369421
IPNI  868309-1
TPL  kew-2460076

Фія́лка апушаная[1], фіялка кароткаваласістая[2] (Viola hirta) — кветкавая травяністая расліна роду Фіялка (Viola) сямейства Фіялкавыя (Violaceae).

Марфалагічнае апісанне

Шматгадовая расліна вышынёй 5—10 см са шматгаловым карэнішчам, з якога вырастаюць ліставая разетка і кветкі.

Лісце з абодвух бакоў пухнатае, на доўгіх хвосціках, яйкападобнае або трохкутна-сэрцападобнае, каля 4 см у даўжыню, з дробнагародкавай аблямоўкай. Летняе лісце буйней, на больш доўгіх хвосціках.

Кветкі на доўгіх кветаножках, абодваполыя, сіметрычныя, без паху. Чашалісцікі яйкападобныя, тупыя, з каротказакругленымі прыдаткамі. Плод — каробачка.

Цвіце ў красавіку—маі.

Геаграфічнае распаўсюджанне

Распаўсюджаная ў Еўропе ў абласцях міжземнаморскага, умеранага і марскога клімату. На тэрыторыі Беларусі трапляецца зрэдку[1].

Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[3]. Расце на сухіх, пераважна вапнавых глебах: на травяністых палянах, лугах, сярод хмызнякоў, па ўзлесках светлых лясоў. Дэкаратыўная расліна[3].

Класіфікацыя

Таксанамія

  яшчэ 34 сямействы
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 200 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Фіялка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Фіялкавыя     від Фіялка апушаная
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 15 родаў  
     

Крыніцы

  1. а б ЭПБ 1986.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. а б Фиалка опушённая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

  • Фиалка опушённая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)