Фінікс (таксама Фенікс; англ.: Phoenix) — сталіца і найбуйнейшы горад амерыканскага штата Арызона. Заснаваны як горад Фінікс 25 лютага1881 г. на развалінах індзейскага горада. Назва асацыюецца з імем птушкі Фенікс. Насельніцтва — 1.567.453 чалавек (2009; 6-ы па велічыні горад ЗША). Арызонскі дзяржаўны ўніверсітэт.