Фёдар Спірыдонавіч Кузняцоў |
Дата нараджэння |
2 (15) верасня 1913 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
невядома |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кузняцоў.
Фёдар Спірыдонавіч Кузняцоў (нар. 2 (15) верасня 1913, станіца Чарназём, Велікалуцкі павет, Пскоўская губерня, сучасная Цвярская вобласць) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага падполля і партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.
Біяграфія
З 1940 начальнік паравознага дэпо станцыі Мінск. З ліпеня 1941 арганізатар і кіраўнік падпольнай арганізацыі на Мінскім чыгуначным вузле. З красавіка 1942 у партызанах — намеснік камандзіра роты, камісар атрада «Мсцівец», у кастрычніку 1943 — лютым 1944 камісар брыгады «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага. Пасля вайны на адміністрацыйнай рабоце ў Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі. Аўтар успамінаў «Чыгуначнікі Мінска ў барацьбе супраць фашысцкіх акупантаў» у зборніку «З гісторыі партызанскага руху Ў Беларусі (1941—1944)» (1961).
Зноскі
Літаратура