Фрыдрых I быў другім сынам караля ГерманііАльбрэхта I і Лізаветы Гарыцкай, дачкі Мейнхарда II, герцага Карынтыі. Пасля смерці свайго старэйшага брата Рудольфа II у 1307 годзе і забойства бацькі ў 1308 годзе, Фрыдрых атрымаў у спадчыну прастол Аўстрыі і Штырыі, падзяліўшы ўладу са сваім малодшым братам Леапольдам I.
Фрыдрых выхоўваўся разам са сваім стрыечным братам Людвігам IV Баварскім, будучым імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, і ў ранняй маладосці яны былі блізкімі сябрамі. Аднак у 1310-x гадах паміж імі ўзнік канфлікт у сувязі з тым, што Фрыдрых дамогся апякунствы над юнымі герцагамі Ніжняй Баварыі. 9 лістапада1313 года аўстрыйскія войскі былі разбіты Людвігам IV у бітве пры Гамельсдорфе, і Фрыдрых I быў вымушаны адмовіцца ад прэтэнзій на Ніжнюю Баварыю.
Барацьба за прастол Германіі
Пасля смерці імператара Генрыха VII у 1313 годзе Фрыдрых I высунуў сваю кандыдатуру на прастол імперыі. Частка нямецкіх князёў падтрымала яго, аднак пад ціскам архібіскупаМайнца ў кастрычніку 1314 года каралём Германіі быў абраны Людвіг IV Баварскі, які быў спешна каранаваны ў Боне. Гэта прывяло да працяглай вайны за германскі прастол паміж Людвігам IV і Фрыдрыхам III. Галоўным прыхільнікам Фрыдрыха быў яго брат аўстрыйскі герцаг Леапольд I, які забяспечваў значныя ваенныя сілы ў падтрымку прэтэнзій Фрыдрыха. Аднак 28 верасня1322 года ў бітве пры Мюльдорфе армія Фрыдрыха III была ўшчэнт разбіта, а больш за 1300 дваран з Аўстрыі і Зальцбурга, у тым ліку сам анты-кароль, былі ўзяты ў палон.
Фрыдрых III быў кінуты Людвігам IV у замак Траўзніц у Верхнім Пфальцы, дзе ён і правёў тры гады. Супраціўленне працягнуў Леапольд I, якому ўдалося прыцягнуць на свой бок караля Чэхіі і Папу Рымскага, што вымусіла Людвіга IV пайсці на прымірэнне са сваім праціўнікам. 13 сакавіка1325 года Людвіг IV падпісаў дагавор з Фрыдрыхам, паводле якога апошні атрымліваў свабоду коштам адмовы ад прэтэнзій на германскі прастол і пад клятву пераканаць свайго брата Леапольда I спыніць супраціўленне. Фрыдрыху, аднак, не ўдалося прымусіць Леапольда I прызнаць Людвіга IV імператарам, і ён вярнуўся ў Мюнхен у добраахвотны палон, нават нягледзячы на тое, што Папа Рымскі вызваліў яго ад клятвы. Такія рыцарскія паводзіны аказалі вялікае ўражанне на Людвіга Баварскага і ён ізноў зблізіўся з Фрыдрыхам, дамовіўшыся пра сумеснае кіраванне ў Германіі.
Па патрабаванні Папы Рымскага і нямецкіх князёў 7 студзеня1326 года паміж Людвігам IV і Фрыдрыхам III ва Ульме быў заключаны дагавор, паводле якога Фрыдрых III прызнаваўся каралём і кіраўніком Германіі, а Людвіг IV павінен быў каранавацца імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі у Італіі.
Пасля смерці Леапольда I у 1326 годзе Фрыдрых пакінуў пасаду кіраўніка Германіі і вярнуўся ў свае радавыя ўладанні.