Франц Лакнер (14 ліпеня1956, в. Санкт-Анна-ам-Айген, Штырыя) — арцыбіскуп, Старшыня Канферэнцыі біскупаў Аўстрыі.
Біяграфія
Франц Лакнер нарадзіўся 14 ліпеня 1956 года і пры хросце атрымаў імя Антон. Выхоўваўся ў сялянскай сям’і і пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў электрыкам. Пасля вайсковай службы, якую праходзіў у падраздзяленні ААН на Кіпры ў 1978–1979 гадах, вырашыў стаць святаром і распачаў вучобу ў ліцэі ў Хорне (Ніжняя Аўстрыя).
У 1984 годзе ўступіў у ордэн францішканаў, у якім прыняў манаскае імя Францішак і ў 1989 годзе як Франц Лакнер прынёс вечныя манаскія абяцанні, а ў 1991 годзе стаў святаром. Вывучаў тэалогію і абараніў доктарскую дысертацыю па філасофіі ў Папскім універсітэце Antonianium францішканскага ордэна ў Рыме, пасля чаго выкладаў метафізіку. У 1999 годзе быў прызначаны настаяцелем францішканскай правінцыі ў Вене і з гэтага часу выкладаў філасофію ў Філасофска-тэалагічным універсітэце ў Хайлігенкройцы ў Ніжняй Аўстрыі.
У кастрычніку 2002 года а. Франц Лакнер быў менаваны дапаможным біскупам дыяцэзіі Грац-Зэкау.
Біскупскае пасвячэнне прыняў 8 снежня 2002 года, а 10 лістапада 2013 года мітрапалітальны капітул Зальцбурга выбраў яго Зальцбуржскім арцыбіскупам[3].
Зноскі
↑Franz Lackner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.