Фенілаланін (α-аміна-β-фенілпрапіёнавая кіслата) — араматычная альфа-амінакіслата, існуе ў двух аптычна ізамерных формах — L і D. Па хімічнай будове злучэнне можна прадставіць як амінакіслату аланін, у якой адзін з атамаў вадароду замешчаны фенільнай групай.