На муроўцы ўсталяваны валун буйназярністага рудавата-белага граніта-гнейсу. Даўжыня 3,9 м, шырыня 2,5 м, вышыня 1,8 м, у абводзе 10,3 м, аб'ём 9,3 м³, маса каля 25 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс. гадоў назад са Скандынавіі. Побач з валуном каменная канапа, высечаная з сярэднезярністага шэрага граніту (даўжыня 1,4 м, шырыня 0,9 м, вышыня 0,7 м) з датай яе стварэння — 1823.