Fanta — брэнд безалкагольнага моцнагазіраванага напою, які належыць кампаніі Coca-Cola.
Назва напою паходзіць ад ням.: Fantasie — уяўленне[1].
Гісторыя
Прадукт ваеннага часу
Напой распрацаваны ў 1939 годзе ў Германіі, калі была накладзена забарона на ўвоз у краіну сіропу для вытворчасці напою Coca-Cola. Рэцэпт першага напою Fanta складаўся з яблычнай макухі, сахарыну і малочнай сыроваткі.
Да 1943 было прададзена каля 3 млн бутэлек Fanta. Папулярнасць напою ў ваенны час была звязана таксама з тым, што яго часта выкарыстоўвалі як аналаг цукру.
У 1955 годзе кампанія Società Napoletana Imbottigliamento Bevande Gassate (SNIBEG) аднавіла выпуск Fanta з іншай рэцэптурай (з дабаўленнем апельсінаў)[2].
У 1960 годзе Coca-Cola купіла гэты брэнд і распаўсюдзіла яго па ўсім свеце. Напой актыўна прадаваўся ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы, але ён не стаў шырока даступным у Злучаных Штатах да 1960-х гадоў, таму што кампанія баялася, што гэта падарве моцныя пазіцыі на рынку іх флагманскай колы[3]. Ужо тады яго даступнасць была абмежаваная, асабліва пасля 1980-х гадоў з-за даччынага брэнда Minute Maid, які прадаваў падобныя прадукты пад сваім імем.
У 2001 годзе Фанта атрымала агульнанацыянальнае прызнанне ў сувязі з ростам іспанамоўнага насельніцтва ЗША і даказанай папулярнасцю гэтага напою ў Лацінскай Амерыцы[4].
Міжнародная даступнасць
Рэцэпт са смакам апельсіна, распаўсюджаны за межамі ЗША, змяшчае апельсінавы сок[5], а ў амерыканскай версіі яго няма.[6]
У Албаніі, Босніі і Герцагавіне, Харватыі, Польшчы, Сербіі, Румыніі, Швецыі і некаторых іншых еўрапейскіх краінах існуе Фанта Шаката (гульня слоў «soc», што ў перакладзе з румынскага азначае «бузіна» і «шок»), прыгатаваная на аснове напою з экстрактам кветак бузіны. Аднак у Расіі «Шаката» — гэта рэбрэндынг Фанты Цытрус, якая больш падобная на звычайны ліманад. Гэты варыянт напою празрысты, а бутэлька афарбаваная ў сіні колер.
↑Fanta Orange - SmartLabel™(нявызн.)(недаступная спасылка). web.archive.org (29 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2018. Праверана 5 жніўня 2024.