Факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Гісторыя
Факультэт забяспечвае гарманічнае развіццё жылых, грамадскіх і прамысловых тэрыторый гарадоў, а таксама розных відаў транспарту. Для выканання практычных задач гэтага комплексу неабходныя інжынерныя кадры, падрыхтоўка якіх з 1954 года стала ажыццяўляцца ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», якая ўваходзіла першапачаткова ў склад будаўнічага факультэта. На яе базе ў 1957 годзе быў створаны факультэт «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (ПГС), у які ўвайшлі кафедры: «Будынкі і будаўнічыя матэрыялы», «Будаўнічыя работы, машыны, тэхналогія будаўнічай вытворчасці», «Супраціўленне матэрыялаў і будаўнічая механіка», «Начартальная геаметрыя і графіка», «Замежныя мовы»[1].
Спецыяльнасці
На факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка дыпламаваных інжынераў і архітэктараў па чатырох спецыяльнасцях:
- Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва
- Вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый
- Экспертыза і кіраванне нерухомасцю
- Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў
Кафедры
У склад факультэта ўваходзяць кафедры:
- Архітэктура і будаўніцтва
- Будаўнічая механіка
- Будаўнічыя тэхналогіі і канструкцыі
Дэканы
Зноскі
|
---|
Факультэты | |
---|
Сярэднія навучальныя ўстановы | |
---|
Інстытуты | |
---|
Іншае | |
---|