Уільям, прынц Уэльскі (англ.: William, Prince of Wales; поўнае імя пры нараджэнні Уільям (Вільгельм) Артур Філіп Луі (Людовік) Маўнтбетэн-Віндзар; нар. 21 чэрвеня1982, Лондан) — член брытанскай каралеўскай сям’і і спадчыннік брытанскага прастола з тытулам прынца Уэльскага. Ён старэйшы сын караля Карла III і Дыяны Спенсер.
Атрымаў адукацыю ў школах Уэтэрбі, Ладграў і Ітанскім каледжы. Правёў частку свайго водпуску ў Белізе і Чылі, перш чым атрымаць ступень магістра мастацтваў у Шатландыі па геаграфіі ва Універсітэце Сент-Эндрус. Затым праходзіў навучанне ў Каралеўскай ваеннай акадэміі Сандхерст, перш чым служыць у войску. У красавіку 2008 года скончыў Каралеўскі каледж ВПС Крэнвел і ў пачатку 2009 года далучыўся да пошукава-выратавальных сіл Каралеўскіх ВПС. З ліпеня 2015 года на працягу двух гадоў ён служыў штатным пілотам хуткай дапамогі ва Усходняй Англіі.