Уільям Эдуард Боінг (англ. William Edward Boeing; 1 кастрычніка 1881, Дэтройт (Мічыган) - 28 верасня 1956) — амерыканскі самалётабудаўнік, заснавальнік амерыканскай авіябудаўнічай кампаніі Boeing (The Boeing Company).
Біяграфія
Боінг вучыўся ў Ельскім універсітэце, але не атрымаў дыплома.
У 1903 пераехаў у Сіэтл, штат Вашынгтон, і спачатку, як і яго бацька, займаўся дрэваапрацоўчым бізнесам.
У 1910 захапіўся авіябудаваннем і прыняў удзел у першай амерыканскай авіявыставе, якая праходзіла ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія. Ён падняў у паветра свой першы самалёт ў 1915 годзе.
У 1916 Боінг са сваім сябрам распрацаваў гідрасамалёт B & W. Пазней, у тым жа годзе яны арганізавалі Пасіфік Аэра Продактс Компані (The Pacific Aero Products Company) для вытворчасці сваіх самалётаў. Кампанія памяняла сваю назву на Боінг (The Boeing Company) у 1917 годзе.
Доўгі час быў прэзідэнтам кампаніі, а затым і старшынёй савета дырэктараў.
У апошнія гады ён адышоў ад спраў і заняўся гадоўляй коней. У канцы жыцця прадаў свой пакет акцый і адасобіўся на ўласнай яхце ў берагоў Канады, дзе і памёр 28 верасня 1956 г..
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|