Вучыўся ва ўніверсітэтах Глазга (1866—70), Гайдэльберга і Цюбінгена (доктар філасофіі; 1872). 3 1872 ва ўніверсітэце Глазга, з 1880 прафесар Брыстальскага, у 1887—1913 — Лонданскага ўніверсітэтаў.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па фізічнай, арганічнай і неарганічнай хіміі, гісторыі хіміі і фізікі. Адкрыў аргон (1894, разам з Дж. У. Рэлеем), неон, крыптон і ксенон (1898, разам з М. Траверсам). Вылучыў гелій з газаў клевіту (разнавіднасць уранавай смаляной руды; 1895). Вызначыў месца інертных газаў у перыадычнай сістэме хімічных элементаў (1900, адначасова з Дз. Мендзялеевым). Эксперыментальна назіраў самаадвольны радыеактыўны распад радыю і радону з утварэннем гелію (1903, разам з Ф. Содзі).