У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гукер.
Уільям Джэксан Гукер (6 ліпеня 1785, Норыдж — 12 жніўня 1865, Лондан) — англійскі батанік. Бацька Дж. Д. Гукера. Прафесар Глазгаўскага ўніверсітэта (з 1820). Дырэктар Батанічных садоў К’ю (1841-65), які ператварыў у найбуйнейшы цэнтр вывучэння сусветнай флоры. Адзін з найслынных сістэматыкаў свайго часу, апублікаваў шматлікія працы па флоры Англіі, Амерыкі, Афрыкі, па папарацепадобным. Заснаваў шэраг часопісаў і серый, у тым ліку «Icones plantarum» (1836), які выдаецца дагэтуль.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|