Ум-эр-Рбія (араб. أم الربيع) — буйная рака ў цэнтральнай частцы Марока.
Выток ракі размешчаны ў гарах Сярэдняга Атласа.
Даўжыня ракі складае 556 км. Па даўжыні займае першае месца ў краіне, сілкуецца за кошт раставання снягоў у гарах і дажджоў. Воды ракі выкарыстоўваюцца для арашэння. На рацэ пабудаваныя шэсць плацін. Упадае ў Атлантычны акіян.