«Ужываныя аўтамабілі» (англ.: Used Cars) — амерыканская камедыя 1980 года.
Рэжысёр — Роберт Земекіс, аўтары сцэнарыя — Роберт Земекіс і Боб Гейл.
Сюжэт
Прадаўнік ужываных аўтамабіляў Рудзі Русо збіраецца стаць сенатарам штата, і ў яго ўсе шанцы дамагчыся палітычнай кар'еры — ён умее так хлусіць, прадаючы аўтамабілі, што няма ніякіх сумневаў, што законапраекты ён будзе прасоўваць з не меншым поспехам. Але адна бяда, за месца ў сенаце яму трэба заплаціць кругленькую суму, якую яму абяцае даць яго гаспадар пры ўмове, што яго бізнес будзе існаваць. Да вялікага шкадавання Рудзі, гаспадар памірае ад сардэчнага прыступу, а брат гаспадара, які з'яўляецца прамым канкурэнтам, даўно марыць завалодаць яго бізнесам. Што рабіць Рудзі? Ён употай хавае гаспадара, а ўсім заяўляе, што той з'ехаў у Маямі. Развязаўшы сабе рукі, ён разгортвае велізарную афёру з рэкламай на тэлебачанні, якую паспяхова завальвае брат гаспадара. І ўсе б правалілася, калі б не з'явілася прамая спадчынніца дачка гаспадара, у якую закохваецца Рудзі. Але, даведаўшыся, што нарабіў Рудзі, яна яго звальняе, а сама тут жа трапляе ў пастку свайго дзядзькі, які вінаваціць яе ў ілжэрэкламе, паводле сюжэта якой у яе ёсць міля аўтамабіляў на продаж. Безжурботны Рудзі развязвае праблему, перагнаўшы на стаянку 250 аўтамабіляў за 3 гадзіны.
Зноскі
Спасылкі