Удай[1] (укр.: Удай) — рака ў Чарнігаўскай і Палтаўскай абласцях Украіны, правы прыток ракі Сула (басейн Дняпра).
Даўжыня 327 км, плошча вадазбору 7030 км². Бярэ пачатак і цячэ па Прыдняпроўскай нізіне. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады за 39 км ад вусця 9,4 м³/с. Замярзае ў лістападзе — пачатку студзеня, ускрываецца ў сакавіку — сярэдзіне красавіка. На рацэ — гарады Прылукы і Пыратын.
Зноскі
Літаратура