У́бсу-Нур (манг.: Увс нуур), раней Убса — бяссцёкавае салёнае возера ў Манголіі і Расіі (Рэспубліка Тува, у якой знаходзіцца невялікі паўночны фрагмент ўзбярэжжа і акваторыі возера), самае вялікае па плошчы на тэрыторыі Манголіі і самае вядомае з Катлавіны Вялікіх азёр. З 2003 года яно з’яўляецца складовай часткай аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Убсунурскага басейна.
Плошча паверхні 3350 км². Даўжыня 84 км, найбольшая шырыня 79[1] км. Найбольшая глыбіня 20[1] м, сярэдняя — 6[1] м. Аб’ём вады ў возеры 35,7 км³. Плошча вадазбору 70 100 тыс. км². Берагі ракі нізкія, пустынныя.
У возера ўпадаюць рэкі Тэс-Хем, Нарыйн-Гол, Хурмасын-Гол, Хархіра-Гол і інш.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — С. 156.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 442. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі