Тэхаскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Texas State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Маркас у штаце Тэхас.
Агульная характарыстыка
З моманту свайго стварэння ў 1899 годзе ўніверсітэт вырас у адзін з найбуйнейшых універсітэтаў ЗША. Універсітэт дасягнуў рэкордных паказчыкаў у 38 873 студэнтаў у восеньскім семестры 2023 года, дэманструючы тэндэнцыю да росту колькасці студэнтаў на працягу некалькіх гадоў. Універсітэт прапануе больш за 200 праграм атрымання ступені бакалаўра, магістра і доктара ў сваіх дзесяці акадэмічных каледжах. Універсітэт акрэдытаваны Паўднёвай асацыяцыяй каледжаў і школ ЗША і прызначаны Міністэрствам адукацыі ЗША як лацінаамерыканская ўстанова. 36-ы прэзідэнт Злучаных Штатаў Ліндан Джонсан скончыў гэтую навучальную ўстанову ў 1930 годзе (Тэхаскі дзяржаўны ўніверсітэт — адзіны каледж ці універсітэт у Тэхасе, выпускніком якога быў прэзідэнт ЗША). Універсітэт кіруе Паркам навукі, тэхналогій і перспектыўных даследаванняў, цэнтрам камерцыялізацыі тэхналогій і прыкладных даследаванняў.
Структура
- Каледж прыкладнога мастацтва
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж выяўленчага мастацтва і камунікацый
- Каледж медыцынскіх прафесій
- Ганаровы каледж
- Каледж аспірантуры
- Каледж вольных мастацтваў
- Каледж навукі і тэхнікі
- Універсітэцкі каледж
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|