Тэлевежа Гуанчжоу — самая высокая тэлевежа ў свеце. Пабудавана ў 2005—2009 гадах кампаніяй ARUP да Азіяцкіх Гульняў 2010 года.
Вышыня тэлевежы складае 610 метраў. Да вышыні 450 метраў вежа ўзведзена ў выглядзе камбінацыі гіпербалоіднай апорнай сеткавай абалонкі і цэнтральнага ядра. Сеткавая абалонка вежы выканана са стальных труб вялікага дыяметра. Вежу завяршае стальны шпіль вышынёй 160 метраў. Вежа прызначана для трансляцыі тэлевізійных і радыёсігналаў, а таксама для агляду панарамы Гуанчжоу і разлічана на прыём 10 000 турыстаў у дзень.
Крыніцы