Тэкірдаг (турэцк.: Tekirdağ), правінцыя на захадзе Турцыі на ўзбярэжжы Мармуровага мора. Плошча 6,2 тыс. кв. км. Насельніцтва 708 тысяч чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Тэкірдаг.