Тыбета-бірманскія мовы — галіна сіна-тыбецкай моўнай сям'і.
Былі асобна вылучаны брытанскім даследчыкам Джэймсам Логанам у 1856 г. Да нашага часу ўнутраная класіфікацыя знаходзіцца на стадыі распрацоўкі.
Лічыцца, што тыбета-бірманскія мовы адасобіліся ад сінійскай галіны некалькі тысяч гадоў таму. Месцамі першаснага фарміравання былі або заходняя частка даліны Хуанхэ або тэрыторыя сучаснага паўднёва-усходняга Кітая ад возера Цынхай да Юньнані.
Спасылкі