Тузін (ад фр.: douzaine праз польск.: tuzin[1]) — мера паштучнага ліку аднародных прадметаў, раўняецца 12. Шырока ўжывалася да ўвядзення метрычнай сістэмы і ўжываецца дагэтуль пры камплектацыі, напрыклад, сервізаў, камплектаў відэльцаў, вялікіх гарнітураў мэблі, якія выпускаюцца амаль заўсёды на 12 або 6 (паўтузіна) персон. 12 тузінаў складаюць грос. Піва пакуецца па 6 (паўтузіна), 12 або 24 (2 тузіны) бутэлек (слоікаў). У ЗША прынята купляць яйкі тузінамі. У беларускай мове ёсць выраз чортаў тузін — ён роўны 13.