Трынітраталуо́л (2,4,6-трынітраталуол, альфа-трынітраталуол, тратыл, тол, TНT), C7H5N3O6 — араматычнае нітразлучэнне, адно з найбольш распаўсюджаных брызантных выбуховых рэчываў. Вынайдзены ў 1863 годзе нямецкім хімікамЁзэфам Вільбрандам.
ТНТ атрымліваюць нітраваннем талуолу сумессю сернай і азотнай кіслот пры тэмпературы 50—120 °C з ачысткай водным растворам сульфіту натрыю.
Ужываецца ў прамысловасці і вайсковай справе як самастойна (у грануляваным (гранулатол), прэсаваным або адліваным выглядзе), так і ў складзе шматлікіх выбуховых сумесяў (алюматол, аманал, аманіт і інш.). У ЗША тратыл у прамысловасці і горнай справе не ўжываюць з пачатку 1990-х гг. з-за таксічнасці прадуктаў выбуху.
Тринитротолуол // Российская энциклопедия по охране труда: В 3 т. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Изд-во НЦ ЭНАС, 2007. (руск.)
Троти́л (тринитротолуол, ТНТ, тол) // Военный энциклопедический словарь (руск.) / Пред. Гл. ред. комиссии С. Ф. Ахромеев. — 2-е изд.. — М.: Воениздат, 1986. — С. 754. — 863 с. — 150 000 экз.
Троти́л, тринитротолуол, тол, ТНТ // Военный энциклопедический словарь / Отв. ред. Еремина Н.. — М.: Эксмо, 2007. — С. 921. — 1024 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-699-23223-9.(руск.)