Трывога — адмоўна афарбаваная эмоцыя, якая адлюстроўвае адчуванне няпэўнасці, чаканне негатыўных падзей, цяжкапераадольныя прадчуванні. У адрозненне ад прычын страху, прычыны трывогі звычайна не ўсведамляюцца, але яна прадухіляе ўдзел чалавека ў патэнцыйна шкодных паводзінах, або падахвочвае яго да дзеянняў па павышэнню верагоднасці шчаснага зыходу падзей.