Трумэн Гарсія Капотэ (англ.: Truman Garcia Capote, імя пры нараджэнні — Трумэн Стрэкфус Персанс, англ.: Truman Streckfus Persons; 30 верасня 1924, Новы Арлеан — 25 жніўня 1984, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканскі раманіст, драматург тэатра і кіно, акцёр; многія яго апавяданні, раманы, п’есы і дакументальныя творы прызнаны літаратурнай класікай, уключаючы аповесць «Сняданне ў Тыфані» (1958).
Дэбютаваў раманам «Іншыя галасы, іншыя пакоі» (1948). Адзінота і чалавек, мара і рэальнасць амерыканскага жыцця, злачыннасць грамадства — асноўныя тэмы яго твораў (зборнік апавяданняў «Дрэва ночы», 1949; аповесці «Лугавая арфа», 1953; «Сняданне ў Тыфані», 1958; «Самаробныя дамавінкі», 1980; дакументальны раман «Звычайнае забойства», 1965). Аўтар аўтабіяграфічных апавяданняў (зборнік «Музыка для хамелеонаў», 1980), эсэ, нарысаў, дарожных нататак. У творах выкарыстоўваў гатычныя матывы, гратэск і фантасмагорыю, яны адметныя лірызмам, высокім стылістычным майстэрствам і камерным псіхалагізмам.
Крыніцы
Літаратура
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|