Тайва́нскія го́ры — горы на востраве Тайвань.
Даўжыня 270 км, шырыня да 80 км. Складзены з вулканічных, крышталічных і вапняковых парод. Чатыры паралельныя хрыбты, падзеленыя падоўжнымі далінамі. Вышыня да 3997 м (гара Юйшань). На ўсходзе стромка абрываюцца да мора. Грабнявая зона мае альпійскі рэльеф, сляды старажытнага зледзянення. На поўначы патухлыя вулканы. Геатэрмальныя крыніцы. На ніжніх схілах вільготныя субэкватарыяльныя лясы, вышэй — шыракалістыя і хвойныя лясы, якія мяжуюць з зараснікамі хмызняку і лугам.
Літаратура