Таджура (араб. خليج تدجورا, фр.: golfe de Tadjourah) — заліў ля ўсходніх берагоў Афрыкі, заходні ўскраек Адэнскага заліва (Індыйскі акіян).
Размешчаны да паўднёвага захаду ад Баб-эль-Мандэбскага праліва, абмывае тэрыторыю Джыбуці і невялікую частку ўзбярэжжа Самалі (з поўдня). На ўваходзе ў заліў размешчаны невялікія астравы Муча (Moucha) і Маскалі (Maskali).
Асноўныя порты: Джыбуці, Таджура, Абок.