Сі́тцаўскі дуб-волат — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння у вёсцы Сітцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Дрэва дуба звычайнага. Узрост каля 500 гадоў. Вышыня складае 26 м, дыяметр 2 м. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.
Паводле народнага падання, пад дубам адпачываў нацыянальны герой Беларусі і Польшчы Тадэвуш Касцюшка. Сітцаўскаму дубу-волату прысвечана «Балада пра дуб саўгаса Сітцы» народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі.