|
Асабістая інфармацыя |
Пол |
мужчынскі пол |
Поўнае імя |
Сяргей Мікалаевіч Далідовіч |
Грамадзянства |
Беларусь |
Дата нараджэння |
18 мая 1973(1973-05-18) (51 год) |
Месца нараджэння |
Орша, СССР |
Рост |
175 см |
Вага |
68 кг |
Кар’ера |
Статус |
спаборнічае |
Вынікі |
Кубак свету |
Дэбют у Кубку свету |
11 снежня 1993 |
Перамог у Кубку свету |
1 |
Найлепшая пазіцыя ў Кубку свету |
31 (2000/01) |
Дыстанцыйныя віды |
28 (2007/08) |
Спрынтарскія віды |
71 (1996/97) |
Пазіцыі на подыуме
|
1
|
2
|
3
|
Дыстанцыйныя віды
|
1
|
0
|
1
|
|
Апошняе абнаўленне: 19 студзеня 2011 |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Далідовіч.
Сярге́й Мікала́евіч Далідо́віч (18 мая 1973, Орша, БССР) — беларускі лыжнік, пераможца этапу Кубка свету, удзельнік 6 Алімпійскіх гульняў.
У Кубку свету Далідовіч дэбютаваў у 1993 годзе, у сакавіку 2001 года атрымаў сваю першую, і адзіную, перамогу на этапе Кубка свету. Апрача перамогі на сённяшні момант мае 1 бронзавы медаль Кубка свету. Найлепшым дасягненнем Далідовіча ў агульным заліку Кубка свету з’яўляецца 31-е месца ў сезоне 2000-01.
На Алімпіядзе-1994 у Лілехамеры быў 37-ы ў гонцы на 30 км вольным ходам, 70-ы ў гонцы на 10 км класікай, 51-ы ў гонцы пераследу і 12-ы ў эстафеце.
На Алімпіядзе-1998 у Нагана заняў 36-е месца ў гонцы на 30 км класікай, 31-е месца ў гонцы на 50 км каньком і 14-м у эстафеце, апрача таго стартаваў у гонцы на 10 км, але не дабраўся да фінішу.
На Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці стартаваў у трох гонках: мас-старт 30 км — 14-е месца, пераслед 10+10 км — не фінішаваў, эстафета — 15-е месца.
На Алімпіядзе-2006 у Турыне заняў 12-е месца ў мас-старце на 50 км.
На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, стартаваў у чатырох гонках: 15 км вольным стылем — 35-е месца, дуатлон 15+15 км — не фінішаваў, камандны спрынт — не фінішаваў, мас-старт 50 км — 25-е месца.
За сваю кар’еру браў удзел у 9 чэмпіянатах свету, найлепшы вынік — 4-е месца ў дуатлоне на 30 км на чэмпіянаце свету 2011 года ў Гольменколене. На гэтым чэмпіянаце Сяргей Далідовіч у мас-старце на 50 км упэўнена ішоў у групе лідараў і фактычна прэтэндаваў на прызавое месца, але за колькісот метраў да фінішу паваліўся і зламаў палку, у выніку чаго фінішаваў толькі дзясяты.
На Алімпіядзе-2014 у Сочы фінішаваў пяты ў гонцы на 50 км. Пазней некалькіх расійскіх лыжнікаў рашэннем камісіі МАК прызналі вінаватымі ў парушэнні антыдопінгавых правілаў. Сярод дыскваліфікаваных Максім Вылягжанін, што фінішаваў на 2-м месцы, 1-е месца было ў Аляксандра Лягкова, якога таксама пазбавілі медаля. У выніку Сяргею Далідовічу мог дастацца бронзавы медаль. Аднак спартыўны арбітражны суд CAS адмяніў рашэнне МАК.
У 2018 годзе Сяргей Далідовіч завяршыў спартыўную кар’еру.
Разам з сямʼёй пераехаў з Беларусі ў Польшчу ў пачатку 2022 года.
Зноскі
Спасылкі