Сэм Харві (англ.: Sam Harvey; 26 верасня 1993, Англія) — англійскі непрафесійны гулец у снукер. Удзельнічае ў кваліфікацыйных турнірах для траплення ў мэйн-тур з 2009 года. У 2010 годзе дэбютаваў на прафесійным турніры, саступіўшы ў 1/64 фіналу другога этапу PTC Энтані Мак-Гілу (1:4). У 2015 годзе ўпершыню прыняў удзел у кваліфікацыі да рэйтынгавага турніру, прайграўшы ў першым матчы адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Полу Дэвісану з лікам 1:5.
Зноскі
Спасылкі