Дзяржаўны сцяг Чылі - прыняты 18 кастрычніка1817 года. Сцяг складаецца з двух роўных гарызантальных палос: белай (уверсе) і чырвонай. У верхнім левым куце знаходзіцца сіні квадрат, які мае такую ж вышыню, як і белая паласа. У цэнтры квадрата размешчана белая пяціканцовая зорка, якая сімвалізуе правадыра да поспехаў і славы. Сіні колер сімвалізуе неба, белы - Анды, пакрытыя снегам, а чырвоны - кроў, пралітую ў барацьбе за незалежнасць.