Прамавугольнае палатно сіняга колеру з белым трохвугольнікам, размешчаным асновай да дрэўка, вастрыём — у цэнтр палатна. У цэнтры белага трохвугольніка размешчана сімволіка дзяржаўнага сцяга Расійскай Федэрацыі ў жоўтым кальцы.
Белы колер трохвугольніка сімвалізуе Арктыку, белыя ночы, снежныя прасторы, чыстую, ранімую тэрыторыю.
Блакітны колер на сцягу сімвалізуе, што Чукоцкі паўвостраў абмываецца водамі двух акіянаў — Паўночнага Ледавітага і Ціхага.
Кальцо вакол эмблемы дзяржаўнага сцяга Расійскай Федэрацыі ў цэнтры трохвугольніка і яе жоўты колер сімвалізуюць тое, што сонца над Расіяй узыходзіць менавіта на Чукоцкім паўвостраве, і новы дзень пачынаецца адтуль, а таксама ярар — музычную прыладу карэнных народаў Поўначы, падобную на бубен.
Жоўты колер кальца таксама сімвалізуе золата, золатаздабываючую прамысловасць — асноўную галіну эканомікі Чукоцкай аўтаномнай акругі.