Сцяг Пуэрта-Рыка — афіцыйны сімвал свабодна асацыяванай дзяржавы Пуэрта-Рыка.
Сучасны сцяг Пуэрта-Рыка быў створаны ў 1895 годзе[1] на аснове кубінскага сцяга, са зваротнай заменай колеру трохвугольніка і палос, і выкарыстоўваўся як сцяг пуэртарыканскай секцыі Кубінскай рэвалюцыйнай партыі, якая змагалася за вызваленне ад іспанскага панавання Кубы і Пуэрта-Рыка.[2]
24 ліпеня1952 года сцяг 1895 года быў афіцыйна абвешчаны дзяржаўным і нацыянальны сцягам Пуэрта-Рыка, які можа вывешвацца толькі адначасова са сцягам ЗША.
У 1995 годзе, урад Пуэрта-Рыка зацвердзіў палажэнне аб сцягу Пуэрта-Рыка ісп.: «Reglamento sobre el Uso en Puerto Rico de la Bandera del Estado Libre Asociado de Puerto Rico»[4], у якім прыведзены колеры сцяга без указання каляровага тону, таму можна сустрэць сцягі з рознымі каляровымі адценнямі сіняга і чырвонага колеру.