Сцяг Белгародскага раёна

Сцяг Белгародскага муніцыпальнага раёна
Белгародская вобласць
Расія
Муніцыпальны сцяг
Муніцыпальны сцяг
Зацверджаны 15 красавіка 2003[1]
Прапорцыя 2:3
Аўтар сцяга В. М. Пальваль, І. Г. Пархоменка

Сцяг Белгародскага раёна Белгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Апісанне

Сцяг Белгародскага пяхотнага палка 1712 г.

«Сцяг Белгародскага раёна Белгародскай вобласці ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 2:3, крыжападобна падзеленае на чатыры чорныя і зялёныя часткі, якія чаргуюцца: чорную і зялёную ў дрэўка, якія займаюць па 1/6 палотнішча кожная, і зялёную і чорную ў вольнага краю, якія займаюць па 2/6 палотнішча кожная. Па-над вертыкальнай лініяй дзялення размешчаны фігуры герба: жоўты леў і над ім белы арол. На адваротным баку палотнішча змешчана аналагічная люстраная выява».

За аснову сучаснага сцяга прыняты сцяг Белгародскага пяхотнага палка 1712 года[2].

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Рашэнне Белгародскага раённага савета дэпутатаў ад 15.04.2003 № 19
  2. Современный герб и флаг Белгородского района Архівавана 11 лістапада 2012 года.