Сутыкненні ў Бені-Валідзе — баявыя сутыкненні ў лівійскім Бені-Валідзе ў 2012 годзе.
Ход падзей
Сутыкненні пачаліся 23 студзеня 2012 года ў сувязі з інцыдэнтам у Бені-Валідзе, калі байцы міліцыі «Брыгада 28 мая» хацелі арыштаваць мясцовых жыхароў пры нявысветленых абставінах. Байцы брыгады і яе штаб былі атакаваны мясцовымі апалчэнцамі, якія затым узялі на кантроль горад[3]. Матывы двух асноўных варожых бакоў, «Брыгады 28 мая» і «Брыгады 93», застаюцца нявызначанымі і спрэчнымі. Канфлікт быў выкліканы, па першых паведамленнях, нападам прыхільнікаў забітага лідара краіны Кадафі на мясцовых чыноўнікаў Нацыянальнага Пераходнага Савета. Тым не менш мясцовыя племянныя лідары і жыхары адмаўлялі ўдзел прыхільнікаў Кадафі, заяўлялі, што іх мэтай было стварэнне ўласнага савета ў сваім горадзе[6]. Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі таксама тлумачыў, што гэта не напад прыхільнікаў Кадафі на сілы НПС, а наступства спрэчак паміж племяннымі лідарамі і новай уладай[7].
Лівійскі ўрад пасля правёў перамовы, каб аднавіць нармальныя адносіны з саветам Бені-Валіда, але пры гэтым захоўваў ваенную прысутнасць побач з горадам[8]. Але так як перамовы ні да чаго не прывялі, у кастрычніку ўрад адправіў больш войск, каб паўторна ўзброена ўзяць кантроль над горадам. Інтэнсіўны абстрэл Бені-Валіда пачаўся 18 кастрычніка[9], ужо наступным днём сілы ПНС цалкам занялі горад[10].
Зноскі