Супермэ́н (англ.: Superman) — выдуманы супергерой, персанаж коміксаў выдавецтва DC Comics і культавы амерыканскі герой. У іранічным значэнні — чалавек, упэўнены ў сваёй перавазе над іншымі.
Супермэн быў створаны мастаком Джо Шустэрам і пісьменнікам Джэры Сінгелам і ўпершыню з’явіўся ў коміксе Action Comics#1 у 1938 годзе.
Супермэн нарадзіўся на планеце Крыптон і атрымаў імя Кал-Эл. Калі ён быў дзіцём, бацькі адправілі яго на Зямлю на маленькім касмічным караблі за некалькі імгненняў да таго, як Крыптон быў знішчаны ў выніку прыроднага катаклізму. Яго карабель прызямліўся недалёка ад выдуманага гарадка Смолвіль. Ён быў знойдзены і ўсыноўлены фермерамі Джонатанам і Мартай Кент, якія назвалі яго Кларкам Кентам. Кларк развіў розныя звышчалавечыя здольнасці, такія як неверагодная сіла і непранікальная скура. Яго прыёмныя бацькі параілі яму выкарыстоўваць свае здольнасці на карысць чалавецтва, і ён вырашыў змагацца са злачыннасцю. Каб абараніць сваё асабістае жыццё, ён пераапранаецца ў стракаты касцюм і выкарыстоўвае псеўданім «Супермэн», калі змагаецца са злачыннасцю. Персанаж, як правіла, носіць сіні касцюм, чырвоны плашч і чырвона-жоўты сімвал «S» на грудзях. Кларк жыве ў выдуманым амерыканскім горадзе Метропаліс, дзе ён працуе журналістам у Daily Planet.
Супермэн — гэта архетып супергероя: ён носіць дзіўны касцюм, выкарыстоўвае кодавае імя і змагаецца са злом з дапамогай экстраардынарных здольнасцей. Хоць ёсць больш раннія персанажы, якія, магчыма, адпавядаюць гэтаму вызначэнню, менавіта Супермэн папулярызаваў жанр супергерояў і ўсталяваў яго ўмоўнасці. Ён быў самым прадаваным супергероем у амерыканскіх коміксах да 1980-х гадоў.
Сілы і здольнасці
- Сверхчалавечая сіла, цягавітасць, спрыт, рэфлексы
- Палепшаны зрок
- Палёт
- Суперхуткасць
- Непаражальнасць
- Рэгенерацыя
- Суперінтэлект
- Паглынанне сонечнай энергіі
Фільмы і серыялы
Год |
Фільм |
Акцёр |
Апісанне
|
1948 |
Супермэн |
Кірк Элін |
Гэта быў самы прыбытковы шматсерыйны фільм у гісторыі кіно.
|
1950 |
Чалавек-Атам супраць Супермэна |
Кірк Элін |
|
1951 |
Супермэн і людзі-краты
|
Джордж Рыўз |
|
1951—1958 |
Прыгоды Супермэна |
Джордж Рыўз |
|
1978 |
Супермэн |
Крыстафер Рыў |
Самы паспяховы мастацкі фільм пра Супермэна. У ім Супермэн упершыню сустрэўся з Лексам Лютарам.
|
1980 |
Супермэн 2 |
Крыстафер Рыў |
Супермэн змагаецца з трыма крыптонцамі.
|
1983 |
Супермэн 3 |
Крыстафер Рыў |
|
1987 |
Супермэн 4: У пошуках міру |
Крыстафер Рыў |
|
1988—1992 |
Супербой |
Джон Хеймс Джэрард Крыстафер |
|
1993—1997 |
Лоіс і Кларк: Новыя прыгоды Супермэна |
Дзін Кейн |
|
2001—2011 |
Таямніцы Смолвіля |
Том Уэлінг |
Серыял пра юнацтва Кларка Кента і момант яго станаўлення супергероем.
|
2006 |
Вяртанне Супермэна
|
Брэндан Раўт |
|
2013 |
Чалавек са сталі |
Генры Кэвел |
Перазапуск гісторыі Супермэна.
|
2016 |
Бэтмэн супраць Супермэна: Досвітак справядлівасці |
Генры Кэвел |
Першая сустрэча Супермэна з Бэтмэнам і Цуда-жанчынай у кіно.
|
2020
|
Супермэн і Лоіс
|
Тайлер Гэклін
|
Спін-оф серыяла «Легенды заўтрага».
|
Мультфільмы
Мультсерыялы:
- Супермэн (1941—1943)
- Новыя Прыгоды Супермэна (1966—1970)
- Супермэн (1988)
- Супермэн (1997—2000)
Мультфільмы:
- Супермэн: Брэйніяк Атакуе (2006)
- Супермэн: Судны дзень (2007)
- Цёмная Ліга Справядлівасці: Вайна Апакаліпсіса (2020)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|