Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёнаБабруйскай акругіБССР. Цэнтр — мястэчка Стрэшын. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года Стрэшын набыў статус гарадскога пасёлка. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя сельсавета перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Стрэшынскага пассавета[1].
Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1324 чалавекі[5], з іх 90,9 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,8 % — малдаване[6]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 987 чалавек[7].
Зноскі
↑Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 сакавіка 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.