Стрэлкі

Стрэлкі

Стрэлкі звычайныя (Capsella bursa-pastoris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Capsella Medik.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22765
NCBI  3718
EOL  71229
GRIN  g:2054
IPNI  12400-1

Стрэ́лкі[1][2] (Capsélla) — род кветкавых раслін з сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Назва

Лацінская навуковая назва дадзена па форме пладоў: лац.: capsella — скрыначка, куфэрак.

Батанічнае апісанне

Стрэлкі звычайныя (Capsella bursa-pastoris). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовыя або двухгадовыя травяністыя расліны. Сцябло простае або галінастае. Сцябловае лісце сядзячае, простае, суцэльнае, ніжняе — у прыкаранёвай разетцы, перыста-раздзельнае. Кветкі белага або ружовага колеру, з чатырма пялёсткамі. Суквецце — гронка. Плод — стручочак.

Распаўсюджанне і экалогія

На тэрыторыі Беларусі 1 від: — Стрэлкі звычайныя (Capsella bursa-pastoris). Трапляюцца на пустках, як пустазелле на палях, у садах, каля дарог.

Выкарыстанне

Шырока ўжываецца ў народнай і навуковай медыцыне. Лісце прыдатнае ў ежу. У насенні маецца алей[2].

Віды

Паводле сайта The Plant List род налічвае 9 відаў.

Крыніцы

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б БелЭн 2002.

Літаратура

Спасылкі