Рашэнне пра будаўніцтва каменнай ратушы было прынята пасля пажараў1379, 1389 і 1395 гадах. Новы будынак быў пабудаваны каля царквы Святога Якава. Побач з ратушай неўзабаве вырас гарадскі рынак. Будынак неаднаразова перабудоўваўся, найбольш значна — пасля пажару ў лістападзе1617 года. Да 1620 года была завершана вежа ратушы.
Сучасны выгляд у стылібарока ратуша атрымала ў 1746 годзе па праекце архітэктара Іагана Готліба Ондарфа. У 1907—1911 гадах да ратушы быў прыбудаваны будынак Новай ратушы. Такім чынам, абедзве ратушы складаюць адзіны архітэктурны ансамбль. У 1921 годзе ў будынку зноў адбыўся пажар, а падчас бамбардзіровакДругой сусветнай вайны абедзве ратушы былі практычна разбураны. Канчаткова Старая ратуша была адноўлена толькі ў 1980-я гады, хоць асноўная частка была рэканструявана ў 1950-х гадах.
Сёння адна з веж выкарыстоўваецца як назіральная пляцоўка.