Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», з 2011 года гуляў за дубль. У 2012 годзе разам з камандай стаў пераможцам чэмпіянату дублёраў. У сезонах 2013—2014 працягваў гуляць за дубль, аднак стаў часам прыцягвацца да асноўнага складу каманды. 30 лістапада 2014 года дэбютаваў у асноўным складзе «Гомеля» ў Вышэйшай лізе ў матчы апошняга тура супраць мінскага «Дынама», выйшаўшы на замену ў кампенсаваны час.
Па заканчэнні сезона 2014 «Гомель» пакінула значная колькасць ігракоў, і некалькі дублёраў, у тым ліку Іжакоўскі, былі пераведзеныя ў асноўную каманду[3]. Сезон 2015 распачаў ужо адным з асноўных цэнтральных абаронцаў «Гомеля». У чэрвені некаторы час не трапляў у асноўны склад, але потым зноў замацаваўся ў цэнтры абароны гамяльчан. У сезоне 2016 года працягваў быць асноўным абаронцам, а 5 лістапада 2016 года ў матчы апошняга тура Першай лігі забіў свой першы гол за «Гомель», які прынёс клубу перамогу над «Ашмянамі» і першае месца ў Першай лізе.
У лютым 2017 года адправіўся на прагляд у «Белшыну» і ў выніку быў арандаваны бабруйскім клубам[4]. У складзе «Белшыны» замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года вярнуўся ў «Гомель».
У пачатку 2018 года некаторы час трэніраваўся з «Гомелем» і гомельскім «Лакаматывам», а ў лютым далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. У студзені 2019 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС[5], аднак у сакавіку 2019 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», з якім у красавіку падпісаў кантракт[6]. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе рэчыцкага клуба. У студзені 2020 года стала вядома, што абаронца застаецца ў «Спадарожніку» ў сезоне 2020[7]. У 2020 годзе працягваў быць іграком асновы, дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2021 годзе заставаўся іграком стартавага складу «Спадарожніка» ў Вышэйшай лізе.
У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у петрыкаўскі «Шахцёр»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2021 года пакінуў петрыкаўскі клуб[9]. У лютым 2022 года стаў іграком рагачоўскага «Макслайна». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу, аднак «Макслайн» не быў дапушчаны да ўдзелу ў элітным дыівізіёне.
У студзені 2023 года праходзіў прагляд у «Гомелі» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[10]. У сезоне 2023 часцей заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[11] і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лакаматыва»[12].