Спеўны Сход |
---|
Калі нацыя ня ведае сваіх песень, то і нацыі няма.(C) |
Кіраўнікі |
Аляксей Чубат |
Сяржук Доўгушаў |
Заснаванне |
Дата заснавання |
студзень, 2014 |
Спеўны Сход — гэта грамадская ініцыятыва, накіраваная тое, каб любы чалавек, незалежна ад наяўнасці ў яго музычнай адукацыі мог навучыцца спяваць беларускія песні.
Гісторыя
Ідэя стварэння Спеўных Сходаў належыць Сяржуку Доўгушаву[1]. Сярэдняя колькасць удзельнікаў складае каля 100 чалавек, максімальная — каля 500 чалавек (фестываль «Вольнае паветра»). Да студзеня 2017 года галоўным каардынатарам праекта быўАляксей Чубат.
З 2017 года кіраўніком Спеўнага сходу з’яўляецца Сяржук Доўгушаў.[2] У гэтым годзе быў выдадзены адмысловы спеўнік Спеўнага Сходу, дзе былі сабраныя тэксты песняў, што спяваліся за некалькі год працы праекту.
Праграма
Кожны Спеўны Сход пачынаецца спеўнай размінкай, падчас якой удзельнікі выконваюць адмысловыя практыкаванні для голаса. Пасля размінкі пачынаецца вывучэнне спеваў, падчас якога ўдзельнікі рэпетуюць спевы з музычным суправаджэннем альбо без яго. Пад канец Схода ўсе ўдзельнікі здольныя самастойна праспяваць разабраныя творы.
На кожным Сходзе ўдзельнікі разам з вядоўцам разбіраюць музыку па адной з наступных тэмаў: восеньскія спевы[3], калыханкі[4], музыка Вялікага Княства Літоўскага[5], калядныя спевы[6], веснавыя і валачобныя спевы[7], застольныя спевы. Акрамя гэтага варта вылучыць спевы[8], сабраныя Народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным.
На кожным Спеўным Сходзе прысутнічаюць вядомыя ў Беларусі музыкі. Так, цягам 2015-га года Спеўны Сход наведалі: этнограф Ірына Мазюк, Алесь Чумакоў (удзельнік гурта Стары Ольса), Ларыса Рыжкова (гурт «Калыханка»), ансамбль «Кантабіле», Алесь Камоцкі.
Месцы
Цягам 2014—2015 гадоў Спеўныя Сходы адбыліся ў наступных месцах: Батанічны Сад[9], фестываль «Кераміка Крэва»[10], музычны фестываль «Вольнае паветра»[11], бар «ДК»[12], Blue Sky Talent Company[13].
У 2016 годзе ладзіліся адмысловыя спеўныя вандроўкі, у якіх спалучалася стандартная праграма сходу і тэматычнае экскурсійнае суправаджэнне.
Меркаванні
Адзін з гасцей Спеўнага Схода, Алесь Чумакоў схіляецца да наступнай думкі:
«Народныя песні не павярхоўныя, яны не вакол нейкай ідэі, кімсьці прыдуманай[14]. У іх ёсць глыбіня, якую адчуваеш, у якую верыш. Этнічны напрамак — адзін з напрамкаў, верагодных для такіх спеваў. Сёння, калі фольк-музыка актуальная і калі вяртанне да вытокаў проста неабходнае, такія сходы абавязкова павінны быць».
Зноскі
Спасылкі
Спеўны Сход у Сеціве
Спеўны Сход у СМІ