Спатканне і ростань (ням.: Willkommen und Abschied) — верш Ёгана Вольфганга фон Гётэ са зборніка «Sesenheimer Lieder». Напісаны ўвесну 1771 года. Упершыню ён быў апублікаваны ў 1775 годзе ў часопісе «Iris». На беларускую мову найбольш знакамітыя пераклады зрабілі Алег Лойка і Лявон Баршчэўскі[1].
Крыніцы
- ↑ Ёган Вольфганг Гётэ — Беларускі кнігазбор, 640с., Мінск, 1999