Сні́тка[2], Сныць — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae). Пашыраны ў Еўропе і ўмераным поясе Азіі. На тэрыторыі Беларусі 1 від — снітка звычайная (Aegopodium podagraria).
Біялагічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны з доўгім паўзучым карэнішчам. Лісце на доўгіх хвосціках, двойчы трайчастыя ці трайчатаперыстыя. Лісточкі — даўгавата-яйкападобныя, пілаватыя па краях.
Суквецці — парасонікі і парасончыкі, без лісточкаў абгорткі і абгортачак.
Кветкі дробныя, белыя, рэдка ружовыя. Тычынак пяць. Пад полагам лесу снітка звычайна не цвіце[4].
Плады — сціснутыя з бакоў віслаплоднікі з тонкімі ніткападобнымі рэбрамі.
Віды
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 8 відаў[5]:
Гаспадарчае значэнне
Лекавыя і меданосныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле. Маладое лісце сніткі звычайнай валодае своеасаблівым пахам, багатае на вітамін C, ужываецца ў ежу.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі