Снейк, Змяіная рака (англ.: Snake River) — буйная рака на паўночным захадзе ЗША, найбуйнейшы прыток ракі Калумбія.
Даўжыня каля 1735 (1670) км. Плошча вадазбору 282 300 км². Бярэ пачатак на захадзе штата Ваёмінг, на тэрыторыі нацыянальнага парка Елаўстон, і працякае праз даліну ракі Снейк, каньён Хелс і пагорыстую мясцовасць Палус. Упадае ў раку Калумбія на ўсходзе штата Вашынгтон. Басейн ракі Снейк ахоплівае часткі шасці штатаў ЗША і ўяўляе сабой галоўным чынам горы, падзеленыя раўнінамі; сярэдні расход вады ракі складае каля 1500 (1390) м³/с.
На рацэ гарады Айдаха-Фолс і Туін-Фолс.
Зноскі
Літаратура