Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Следзюкі. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Кузькавічы, сельсавет перайменаваны ў Кузькавіцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі сучаснага Следзюкоўскага сельсавета існавалі вёскі Грудзінаўка 2, Мамачына, пасёлак Ветка. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Следзюкі[1], сельсавет перайменаваны ў Следзюкоўскі[2]. 5 снежня 2011 года ў склад Смаліцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Красніца 1, Красніца 2, Кузькавічы, Латкалонія і Хатмілле)[3]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грудзінаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Грудзінаўка, вёскі Бутрамееўка, Бынава, Давыдавічы, Красны Асавец, Лісічнік, Перакладавічы, Прыберажжа і Рыжкаўка)[4].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 2653 чалавекі[5], з іх 93,1 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 2678 чалавек[7].
↑Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.